Дзень беларускага пісьменства, першапачаткова назва Дзень беларускага пісьменства і друку — дзяржаўнае свята ў Рэспубліцы Беларусь, якое адзначаецца з 1994 года ў першую нядзелю верасня. Штогод свята ладзіцца ў новых гарадах з багатай гістарычнай спадчынай, даўніх цэнтрах асветы, культуры і кнігадрукавання. У гэтым годдзе ён праходзіць у Копылі.
Як вядома, найважнейшай умовай паўнавартаснага развіцця народа з'яўляецца захаванне сваёй роднай мовы. Мова - адно з самых глыбінных, унутрана ўласцівых чалавеку якасцей, якія вызначаюць яго этнічную, нацыянальную прыналежнасць.
Педагагічным калектывам нашай дашкольнай адукацыі праводзіцца мэтанакіраваная праца па прыцягненню дзяцей да культуры і традыцый беларускага народа, па фарміраванню ў іх асноў нацыянальнай самасвядомасці.
У рамках тыдня беларускай мовы, прысвечанага Дню беларускага пісьменства, які праходзіў з 05.09. па 09.09.2022, ва ўстанове быў арганізаваны выставы беларускай літаратуры для дзяцей і дарослых, для бацькоў была прадстаўлена інфармацыя аб тым, як ўвесці беларускую мову ў паўсядзённае жыццё. Дзеці і выхавацелі размаўлялі і спявалі на беларускай мове, а яшчэ яны танцавалі і гулялі, адгадвалі загадкі і забаўляліся. Хацелася б, каб такія тыдні сталі неад'емнай часткай нашага жыцця!
Родная мова выконвае важную ролю ў жыцці кожнага чалавека, якi любіць і паважае сваю Радзіму. Правядзенне тыдней беларукай мовы ва ўстанове дашкольнай адукацыі - гэта выдатная магчымасць стварыць умовы для пазнавальнага і маўленчага развіцця дзяцей; фарміраваць гонар за сваю родную беларускую мову, пачуццё прыналежнасці да сваіх продкаў, народа, культуры; выхоўваць патрыятызм, талерантнасць; спрыяць развіццю маральных якасцяў характару; раскрываць таленты выхаванцаў.