КАРТАТЭКА БЕЛАРУСКІХ НАРОДНЫХ ГУЛЬНЯЎ
ДЛЯ ПЕРШАЙ МАЛОДШАЙ ГРУПЫ АД ДВУХ ДА ТРОХ ГАДОЎ
“ЗАІНЬКА”
Задачы: развіваць увагу, спрыт, каардынацыю рухаў, хуткасць рэакцыі.
Aпicaннe гульні: дзеці бяруцца за pyкii ўтвараюць круг. У сярэдзіне — 3aiнькa. Усе спяваюць:
Заінька бялюсенькі, Заінька шарусенькі!
Праскачы ў дзірачку Ды не пaбi спіначку!
На гэтыя словы зайчык імкнецца выскачыць з круга, але дзеці не пускаюць i хутка прысядаюць, як толькіён набліжаецца да каго-небудзь з ix. Пасля гэтага дзещ спяваюць далей:
Заінька, павярніся, Шэранькі, павярніся
Tyпнi ножкай, паскачы Ды ў далоні запляшчы!
Пры заканчэнні пecнi ўсе павінны запляскаць у далоні. Гэтым момантам карыстаецца зайка: ён хапае каго-небудзь з дзяцей i хутка становіцца на яго месца. Той, хто застаўся без месца, павінен выконваць ролю зaiнькi:
Правілы гульні:пры набліжэннізaiнькiiгpaкi павінны хутка ўзяцца за рукі, калі яны не паспеюць зрабіць гэтага, той, да каго дакрануўся зайчык, займае яго месца.
«ПРЭЛА-ГАРЭЛА»
Задачы: развіваць хуткасць рэакцыі, кемлівасць, спрыт, умение дзейнічаць па сігнале.
Матэрыял: цацкі.
Апісанне гульні.
Да пачатку гульні выхавальнік у розных месцах пляцоўкі хавае цацкі. Дзеці становяцца ў круг і гавораць наступныя словы:
Прэла-гарэла, За мора ляцела,
А як прыляцела, Дзе-небудзь села.
Хто першы знойдзе, Той сабе возьме.
Пасля гэтага яны разбягаюцца па пляцоўцы і шукаюць схаваныя цацкі.
Правілы гульні: дзеці не павінны бачыць, куды выхавальнік хавае цацкі; пераможцам лічыцца той, хто больш іх знойдзе.
“ЛЯСЬ, ЛЯСЬ,УЦЯКАЙ!”
Задачы: удасканальваць навыкі бегу, мяняючы тэмп i напрамак. Развіваць спрыт, хуткасць.
Апісанне гульні: дзеці ходзяць па пляцоўцы, збіраюць кветкі, плятуць вянкі. Некалькі дзяцей выконваюць ролю конікаў, яны стаяць у баку на некаторай адлегласці ад дзяцей. На словы:
Лясь, лясь, уцякай! Цябе конi стопчуць.
А я коней не баюся Па дарозе пракачуся —
дзеці ўцякаюць, конікі скачуць на палачцы i імкнуцца дагнаць ix.
Пры паўторы гульні дзеці i конікi мяняюцца ролями.
Правілы гульні: уцякаць патрэбна толькі пасля слова «пакачуся», irpoк, якога дагоніць конік, часова выбывае з гульні.
КАРТАТЭКА БЕЛАРУСКІХ НАРОДНЫХ ГУЛЬНЯЎ
ДЛЯ ДРУГОЙ МАЛОДШАЙ ГРУПЫ АД ТРОХ ДА ЧАТЫРОХ ГАДОЎ
“ГРУШКА”
Задачы: удасканальваць навыкі бегу з выкрутамі, уменне хутка арыентавацца ў навакольным.
Aпicaннe гульні: дзеці ўтвараюць круг, у сярэдзіне якога знаходзіцца дзяучынка ціхлопчык. Гэта i ёсць «грушка». Дзеці ідуць у карагодзе вакол гpyшкii спяваюць:
Мы пасадзім грушку Усе, усе,
Няхай наша грушка Расце, расце.
Вырасці ты, грушка, Вось такой вышыні,
Распусціся, грушка, Вось такой шырыні.
Расці, расці, грушка, Ды у добры час.
Патанцуй,- Марылька, Паскачы для нас.
А ужо наша грушка Распусцілася,
А наша Марылька Зажурылася.
А мы тую грушку Весяліць будзем.
I з нашай Марылькай Скакаць будзем.
На словы «I з нашай Марылькай скакаць будзем» дзеці падыходзяць да грушкі i выконваюць разам з ей танцавальныя pyxi.
Правілы гульні:дзеці павінны выконваць танцавальныя pyxi, узгадняючы ixca словамі песні.
“ВОЖЫК І МЫШЫ”
Задачы: развіваць хуткасць, спрыт, вынослівасць, рашучасць.
Матэрыял: вяровачкі-«хвосцікі», шапачка-маска вожыка
Апісанне гульні:Па лічылцы выбіраецца «вожык». Гульцы (у кожнага за поясая вяровачка-«хвосцік») становяцца ў круг, «вожык» — у цэнтры. Па сігнале ўдзельнікі ідуць управа, «вожык» — улева.
Бяжыць вожык, тупу-туп! Сам калючы, востры зуб!
— Вожык. вожык, ты куды? Ад якой бяжыш бяды?
Пасля гэтых слоў усе спыняюцца, звяртаюцца да вожыка:
Вожык ножкамі туп-туп! Вожык вочкамі луп-луп!
Навакол пануе ціш, Вожык чуе ў лісцях мыш.
«Вожык» асцярожна ходзіць, прыслухоўваецца.
Бяжы, бяжы, вожык!
Не шкадуй ты ножак!
Раз, два, тры — хвасты лаві!
Правілы:«Мышы» разбягаюцца. «Вожык» бяжыць за імі, імкнучыся выцягнуць як мага болей «хвастоў». «Мышка», у якой вожык выцягнуў «хвосцік», лічыцца злоўленай
“АДГАДАЙ,ЧЫЙ ГАЛАСОК”
Задачы: развіваць увагу на слых, памяць.
Aпicaннe гульні: дзеці ўтвараюць круг. Адзін з iгpaкoў становіцца пасярэдзше яго i закрывае вочы. Дзеці гавораць:
Сталі у круг, i — раз! два! тры!
Павярнуліся, сябры!
На апошнія словы ўсе паварочваюцца вакол сябе i спяваюць:
А як скажам — скок, скок, скок...
Словы «скок, скок, скок»— спявае ці гаворыць той, каму загадзя прапанаваў выхавальнік.
Адгадай, чый галасок?
Гэтыя словы спяваюць усе дзеці.
Дзіця, што стаіць у цэнтры з закрытымі вачамі, павінна адгадаць, хто праспяваў словы «скок, скок, скок». Той, каго пазналі, ідзе на сярэдзіну круга.
Правілы гульні:дзіця не мае права адкрываць вочы да таго часу, пакуль не закончыцца песня. Словы «скок, скок, скок» гаворыць ці спявае iгpок, на якога пакажа выхавальнік.
КАРТАТЭКА БЕЛАРУСКІХ НАРОДНЫХ ГУЛЬНЯЎ
ДЛЯ СЯРЭДНЯЙ ГРУПЫ АД ЧАТЫРОХ ДА ПЯЦІ ГАДОЎ
“НОС, НОС, ЛОБ”
Задачы: развіваць хуткасць рэакцыю, увагу.
Апісанне гульні: irpaкi утвараюць круг, пасярэдзіне вядучы. ён кажа: «Нос, нос, нос, лоб». На тры першых словы вядучы трымаецца за нос, а пры чацвёртым замест лба ён дакранаецца рукой да другой часткі галавы. Irpaкi павінны рабіць усё, як гаворыць, а не як робіць вядучы, i не даць сябе зблытаць. Хто памыліўся — выбывае з гульні.
Правілы гульні:дзеці павінны дакранацца рукой да той часткіцела, якую называе вядучы.
“АГАРОДНІК”
Задачы: удасканальваць навыкі хадзьбы па кругу, бег, змяняючы тэмп i напрамак. Развіваць увагу.
Aпicaннe гульні: кожны з дзяцей называе сябе якой-небудзь гароднінай: рэпай, рэдзькай, цыбуляй, морквай, радыскай i г. д. i становіцца у круг. Адзін з дзяцей выбіраецца агароднікам. Ен выходзіць на сярэдзіну круга і стукае палкай аб зямлю. У яго пытаюцца:
— Хто там?
— Агароднік! .
— За чым прыйшоў?
— За рэпай!
Пасля такога адказу ўсе вядуць карагод i спяваюць:
Зверху рэпа зялёная, У сярэдзіне тоўстая,
К канцу вострая. Хавае хвост пад сябе.
Хтода яе нi падыдзе, Усялякі за вixop возьме.
Агароднік павінен адгадаць, хто з дзяцей назваў сябе рэпай. Калі ён адгадае правільна, рэпа ўцякае, інакш агароднік зловіць яе i павядзе ў свой агарод.
Правілы гульні:агароднік не павінен ведаць, якое дзіця названа рэпай, адгадваць дзіця-рэпу ён можа тры разы, калі не адгадае, агародніка мяняюць.
“СХАВАЙ РУКІ”
Задачы: развіваць спрыт, хуткасць, рэакцыю, увагу, назіральнасць. Выхоўваць смеласць.
Aпicaннe гульні: тыя, што гуляюць, бяруць доўгую вяроўку, завязваюць яе канцы i становяцца ў круг, трымаючыся pyкaмi за вяроўку. Адзін з irpaкoў — водзячы становіцца ў круг i стараецца хутка стукнуць каго-небудзь па руках. Кожны з irpaкoy імкнецца заўважыць намер водзячага i спяшаецца адразу ж прыняць свае pyкi з вяроўкі.
Правілы гульні:водзячы павінен увесь час рабіць падманныя pyxi, каб дзеці не здагадаліся, у якімнапрамку ён будзе бегчы па кругу.
“ЧАРАЎНІК”
Задача: практыкаваць ва ўменні імітавацьдзеянні дарослых, развіваць узгодненасць рухаў, памяць.
Aпicaннe гульні: дзеці выбіраюць чараўнікa. ён садзіцца i чакае дзяцей, якія, адышоўшы ўбок, дамаўляюцца, што будуць рабіць, напрыклад, збіраць ягады, купацца ў рацэ i інш.
Потым яны ідуць да чарауніка i гавораць:
— Добры дзень, чараушк!
Чараунік адказвае:
— Добры дзень, мілыя дзеткі! Дзе вы былі?
Дзеці адказваюць:
— У лесе!— i пачынаюць паказваць тое, што яны дамовiлicя рабіць.
Дзеці паказваюць, а чараўнік павінен адгадацъ. Калі адгадае, дзеці ад яго ўцякаюць, а ён ловщь ix. Каго зловіць, той становіцца чараўніком, а ранейшы чараўнік ідзе да дзяцей. Гульня пачынаецца спачатку.
Правілы гульні:pyxi ўcix дзяцей павінны мець аднолькавы характар; чараўнік мае права лавіць дзяцей толькi на адзначаным месцы.
“СЛЯПЫ МУЗЫКАНТ”
Задача: развіваць увагу на слых, памяць, мысленне, фантазію.
Апісанне гульні: усе дзеці становяцца ў круг. Аднаму з ix завязваюць вочы i даюць у pyкi палачку. Гэта — сляпы музыкант, ён дакранаецца палачкай да каго-небудзь з дзяцей. Дзіця, да якога музыкант дакрануўся палачкай, падае голас: пішчыць, гудзе, імкнецца змяніць голас, каб сляпы музыкант не здагадаўся, хто гэта. Калі музыкантадгадае, хто падаў голас, той дае на сярэдзіну круга, i гульня працягваецца з новым музыкантам.
Правілы гульні:калі дзіця-музыкант тры разы не пазнае, хто падаваў голас,ён выбывае з гульні.
“ДЗЯДУЛЯ РАЖОК”
Задача: удасканальваць навыкі хуткага бегу, выхоўваць смеласць, сумленнасць.
Aпicaннe гульні: дзеці выбіраюць важака i называюць яго «дзядуля-ражок». ён жыве у доме, які абазначаны для яго ў баку ад пляцоукі. Усе іншыя дзеці дзеляцца на дзве трупы. Трэба, каб у групе была роўная колькасць iгpaкoў. Адна група размяшчаецца справа ад дома дзядулі-ражка, крокаў за дваццаць, другая — злева, на той жа адлегласщ. Гэта ix дамы. Кожнаягрупа чым-небудзь адзначае свой дом. Месца паміж гэтымі двума дамамі называецца полем. Дзеці размяшчаюцца ўcвaix дамах, i пачынаецца гульня. Дзядуля-ражок зірне направа, зipнe налева i крыкне:
— Хто мяне бaiцa?
А ўсе дзеці яму ў адказ:
— Ніхто!
Пасля адказу яны перабягаюць са свайго дома ў другі цераз поле. Бягуць i задзірыста падражшваюць важака:
- Дзядуля-ражок,
З'еў чужы піражок!
Дзядуля-ражок выскоквае са свайго дома i ловіць дзяцей, што перабягаюць. Трэба старацца выкруціцца ад дзядулі-ражка, не паддацца яму!
Першы, каго дзядуля-ражок cxoпiць, становіцца яго памочнікам i разам з iм ловіць іншых. Калі яны зловяць яшчэ аднаго, той ловіць астатніх разам з iмi. Так працягваецца да таго часу, пакуль усе не будуць злоўлены.
Правілы гульні:дзеці могуць забягаць у свой дом, каб адпачыць, але заставацца там доўга нельга.
“ГАРАЧАЕ МЕСЦА”
Задачы: удасканальваць навыкі бегу з лоўляй i выкрутaмi, развіваць спрыт, вынослівасць.
Aпicaннe гульні: на зямлі абазначаюць рысай «гарачае месца». 3 ліку тых, хто гуляе, выбіраецца водзячы. ён становіцца на некаторай адлегласці ад гарачага месца i ахоўвае яго ад астатніх ігракоў, калі тыя імкнуцца забегчы ў гарачае месца. Каго ён запляміць, той становщца яго памочнікам, i яны разам ловяць астатніх. 3 павелічэннем ліку памочнікаў забягаць у гарачае месца становіцца ўсё цяжэй i цяжэй. Хто трапіць туды, можа адпачыцьтам нека-торы час, але затым зноў павінен выбегчы i паспрабаваць зноў забегчы ў гарачае месца.
Правілы гульні: iгpoк, які тpaпiy ў гарачае месца, адпачывае там, а затым зноў выбягае ў поле; злоўленым лічыцца той, да каго водзячы дакрануўся рукой.
“ У МЛЫН”
Задачы: развіваць сілу, спрыт, вынослівасць. Выхоўваць пачуццё калектывізму.
Апісанне гульні: дзеці ўтвараюць круг. На сярэдзіну яго выходзяць тры пары. Яны становяцца адзін да аднаго спіной i моцна счэпліваюць pyкi, сагнутыя у локцях. Дзеці, што стаяць у крузе, павольна рухаюцца ўправы бок i спяваюць:
Млынарня на горцы, Крыламі махае,
Крыламі махае, Зерне працірае.
Сама не глытае, Другі хлеб выпякае.
У час спеваў дзеці, што знаходзяцца ў сярэдзіне круга, імітуюць колы млына: адзін нахіляецца, другі ў гэты час абапіраецца на cniнy таварыша i падымае нori. Гульня працягваецца да таго часу, пакуль адна з пар не спыніцца.
Правілы гульні: у сярэдзіну круга павінны выйсці дзеці аднолькавай фізічнай падрыхтоукі.
“ШТО РОБІШ”
Задачы: развіваць памяць, кемлівасць, увагу. Выпрацоўваць каардынацыю рухаў.
Aпicaннe гульні: дзеці выбіраюць гаспадыню i, стаўшы ўкруг, рысуюць вакол сябе кружкі. Гаспадыня абыходзщь irpaкoў, задае кожнаму работу, напрыклад пячы хлеб, варыць абед, пілаваць дровы, касіць сена i г. д. Дзеці пастукваюць палачкай па свайму кружку i ўвесь час гавораць, якую работу яны выконваюць. Даўшы кожнаму заданне, гаспадыня становіцца у сярэдзіне круга i гаворыць:
— А цяпер будзем усе забіваць цвікі!
Праз некаторы час яна загадвае iмпілаваць, затым стругаць i г. д. Дзеці абавязаны выконваць усё, што загадвае гаспадыня. Даўшы некалькі заданняў, гаспадыня паказвае прутком на аднаго з irpaкoyi нечакана пытаецца: «Што poбiш?»
Ігрок павінен адразу ж назваць работу, якую яму даручылі ў пачатку гульні, пасля чаго гаспадыня дае yciм новыя заданні. Перамагае той, хто hiразу не памыліўся.
Правілы гульні: на пытанне: «Што poбiш?”— irpoк павінен назваць работу, якую яму даручылі ў пачатку гульнi. Калі irpoк памыліўся, ён павінен адгадаць загадку, якую яму загадваюць.
“ВУЗЕЛЬЧЫК”
Задачы: развіваць узгодненасць рухаў. Выхоўваць пачуццё калектывізму, цікавасць да народнага фальклору.
Апісанне гульні: два ўдзeльнiкi гульні трымаюць у руках паясы, утвараючы вароты ў выглядзе вялiкaгa іголкавага вушка. Астатнія ўдзельнікі становяцца ў рад, бяруцца за pyкii, рухаючыся ўздоуж пляцоўкі, спяваюць:
Іголка — шнырала, Увесь свет прыбрала,
Прыбрала, абшыла, Сама голая хадзіла.
Тонкая ды долгая, Аднавухая ды вострая.
А я тычу — натычу: Носік стальны
Хвосцік ільняны!
Дзеці праходзяць у вароты, iмiтyючы нiткy, якую. зацягваюць у iгoлкy. Апошні ў радзе «зацягвае вузельчык»— паясамі скручвае дзяцей, якія ўтвараюць вароты, i вядзе ix за сабой, прыгаворваючы:
Хвосцік ніцяны Цягну зa сабой.
Праз палаьнo ён праходзщь, Канец сабе находзіць...
Правілы гульнi: дзеці, якія утвараюць вароты, павінныстаяць адзш адзін каля аднаго на адлегласці нацягнутага паміжiмi пояса (1 м); aпoшнiў радзеігрок якізацягнуў вузельчык, не павінен хутка рухацца, каб не паваліць«зацягнутых» паясамі дзяцей.
“ВАРТАЎНІК”
Задачы: развіваць хуткасць рэакцыі, уменне арыентавацца ў навакольных абставінах, смеласць, спрыт.
Aпicaннe гульні: выбраны па лічылцы вартаўнік падыходзщь да аднаго з дзяцей, якія стаяць свабодна па ўсёй пляцоўцы. Дзіця адразу ж прысядае на кyкiшкi, а вартаўнік кладзе яму руку на галаву — ахоўвае яго. Другой рукой ён імкнецца запляміць дзяцей, якія бегаюць па пляцоўцы i стараюцца дакрануцца да таго, хто сядзщь на кукішках.
Правілы гульні:вартаўнік павінен пляміць дзяцей не адымаючы адной pyкi з галавы дзіцяці, што сядзіць. Новым вартаўніком становіцца той, хто запляміць дзіця, якое сядзіць.
“БРАДНІК”
Задачы: развіваць уменне хутка арыентавацца ў навакольных абставінах,
удасканальваць навыкі лёгкага бегу. Выхоўваць смеласць, вытрымку.
Aпicaннe гульні: па лічылцы выбіраюць рыбака i завязваюць яму вочы хусцінкай. Усе астатнія дзеці — рыбкі. Пляскаючы ў ладкі, дзеці-рыбкі перамяшчаюцца (ходзяць, бегаюць вакол рыбака). Рыбак стараецца каго-небудзь злавіць. Калі на шляху рыбака сустракаецца якая-небудзь перашкода (сцяна, лаўка, крэсла i інш.), дзеці гавораць рыбаку: «Глыбока!» Калі рыбак адыдзе ад перашкоды, дзеці гавораць: «Мелка!» Kaлi рыбак зловіць каго-небудзь, ён павінен адгадаць па голасу, каго злавіў.На пытанне рыбака: «Хто ты?» злоўлены адказвае: «Я — акунь». Калі не адгадаў, дзеці яму крычаць:«Жабу злавіў!» Рыбак адпускае злоўленага i зноў пачынае лавіць.
Правілы гульні:iгpaкi павінны ўвесь час перамяшчацца па пляцоўцы i абыходзіць рыбака. Калі рыбак па голасу не адгадаў, каго з дзяцей-рыбак ён злавіў, сам становіцца рыбай, а непазнаны iгpoк — рыбаком.
“ШЭРЫ КОТ”
Задачы: удасканальваць навыкі хадзъбы i бегу ў калоне. Выхоўваць смеласць, спрыт, хуткасць рэакцыі
Апісанне гульні: дзеці выбіраюць ката па лічылцы:
Раз, два, тры, чатыры Ката грамаце вучылі:
Не чытаць, не пісаць, А за мышкамі скакаць.
Мышы становяцца за Катом у калону. Калона рухаецца па пляцоўцы. Паміж Катом i мышамі ідзе размова:
— ёсць мышы у стозе?
— Ёсць!
— Баяцца ката?
— Не!
— А я, катафей, разганю ўcix мышэй! Мышы разбягаюцца, кот ix ловіць.
Правілы гульні:дзещ павінны знаходзіцца ў калоне да слоў: «...разганю ўcix мышэй» i вымаўляць тэкст павінны дакладна, зразумела.
“МАКІ - МАКАВІЧКІ”
Задачы: пазнаёміць дзяцей з pyxaмi, якія паказваюць працоўную дзейнасць людзей; выхоўваць працавітасць.
Aпicaннe гульні: дзеці становяцца ў круг, па лічылцы выбіраюць гаспадара, які заходзіць у сярэдзіну круга.
Карагод спявае песню: Ой на гары мак, мак
На даліне так, так.
Макі-макі, маковачкі!
Залатыя галовачкі!
Праспявалі гэту песню, спыніліся I пытаюцца ў гаспадара:
- Ці паспеў мак?
Гаспадар робіць выгляд, што арэ зямлю, i адказвае:
— Не паспеў. Толькі зямлю пад мак узорваю.
- Карагод зноу ідзе з песняй:
Ой на гары мак, мак
На даліне так, так.
Макі-маковачкі, маковачкі,
Залатыя галовачкі!
Праспявалі, спыніліся i пытаюцца:
— Цi паспеў мак?
Гаспадар робіць выгляд, што сее мак, i адказвае:
— Толькі сею!
Абышоў яго карагод з песням i пытаецца зноў:
— Hiўзышоў мак?
Гаспадар адказвае:
- Толькі што ўзышоў — вось такі!—i паказвае рукой, які вырас мак над зямлёй.
Наступны раз у яго запытваюць:
— Цi зацвіў мак? Гаспадар адказвае:
— Зацвіў,— i, растапырыўшы пальцы, iмiтyeiмi кветку маку.
Потым карагод пытаецца:
— Цi адцвіў мак?
Гаспадар паказвае рукамі, як ападаюць пялёстачкі маку, i адказвае:
- Адцвіў!
Пасля пecнi — новае пытанне:
— Цi паспеў мак?
Калі гаспадар скажа: «Паспеў», усе зноў спяваюць песню:
Ой на гары мак, мак На даліне так, так.
Макі-макі, маковачкі, Залатыя галовачкі!
Будзем трэсці мак! Будзем трэсці так!
Карагод пры гэтых словах падыходзщь да гаспадара, а той iмкнецца выбегчы з круга iўцячы ад дзяцей. Дзеці яго ловяць.
Правілы гульні:дзіця-гаспадар павінна выбегчы з круга iўцячы ад дзяцей; калі гэта яму не ўдаецца зрабіць, яно выконвае заданні, якія яму называюць дзеці (паскакаць на адной пазе, прысесці на ей тры разы)
“МАРОЗ”
Задачы:садзейнічае развіццю хуткасці, спрыту.
Апісанне гульні: гуляючыя пры дапамозе лічылкі:
Ты халодны, ты марозны, Ты ў кажусе, ты ў латусе,
А ў цябе красны нос, Гэта ты — дзед Мароз! —
выбіраюць «Мароза» і разбягаюцца па пляцоўцы. «Мароз» бяжыць за імі і стараецца дакрануцца да каго-небудзь рукой.
Правілы гульні:той, да каго ён дакрануўся, лічыцца «замарожаным», павінен спыніцца, развесці рукі ў бакі і замерці. Іншыя гульцы могуць «размарозіць» яго, пляснуўшы рукой па плячы. Перамагае «Мароз», які «замарозіў» большую колькасць гульцоў.
Кожныя 2—3 хвіліны выбіраецца новы «Мароз».
КАРТАТЭКА БЕЛАРУСКІХ НАРОДНЫХ ГУЛЬНЯЎ
ДЛЯ СТАРШАЙ ГРУПЫ АД ПЯЦІ ДА ШАСЦІ ГАДОЎ
“ГАРЛАЧЫК”
Задачы: практыкаваць у бегу, ва ўменні дзейнічаць па сігналу, хутка арыентавацца ў навакольным. Развіваць увагу.
Aпicaннe гульні: дзеці сядзяць у крузе на кукішках. Гэта «гарлачыкі». Па кругу ходзіць пакупнік. Спыніўшыся каля каго-небудзь, ён пытаецца:
— Колькі каштуе «гарлачык»? Дзіця адказвае:
За «гарлачык» гэты Дай нам зусім крышку:
Каб ніколі не хварэць — Маннай кашы лыжку.
Пасля гэтых слоў дзіця-гарлачык паднімаецца наногіi бяжыць па кругу ў адным напрамку, а пакупнік—насустрач яму. Кожны імкнецца заняць свабоднае месца. Той, хто спазняецца, становіцца пакупніком.
Правілы гульні:дзеці павінны бегчы па кругу ўрозных напрамках пасля слоў «...маннай кашы лыжку»; кожны з ix імкнецца заняць свабоднае месца.
“ПАЛЯЎНІЧЫ І КАЧКІ”
Задачы: удасканальваць навыкі хуткага бегу, развіваць увагу, назіральнасць, смеласць, сумленнасць.
Апісанне гульні: па лічылцы дзеці выбіраюць паляўнічага i двух-трох сабак. Усе астатнія — качкі. Качкі хаваюцца за кустамі, у ямах iіншых месцах. Выходзіць паляўнічы i крычьщь: «Бах! Бах!» Сабакі бягуць ва ўсе бакі,знаходзяць зайцаўi выганяюць ix на адкрытае месца. Кожнага з дзяцей- качак паляўнічы павінен сустрэць словамі: «Бах! Бах!» інакш яны схаваюцца iix трэба будзе шукаць зноў. Качкі, знойдзеныя паляўнічым, павінны выйсці з гульні. Пераможцамі лічацца тыя качкі , якіх паляўнічы на працягу 5 мінут не знайшоў.
Правілыгульні:дзеці-сабакі павінны шукаць дзяцей-качак толькі пасля сігналу паляўнічага: «Бах! Бах!»
“РЭШАТА”
Задачы: развіваць хуткасць i дакладнасць рухау. Выхоуваць смеласць, сумленнасць.
Апісанне гульні: дзеці становяцца ў адзін рад. Дзіця, якое стаіць спераду, бярэ ў pyкi палку, а ўсе астатнія трымаюць адзін аднаго рукамі за пояс. Адзін з дзяцей — водзячы не становіцца ў рад, ён бярэ хустачку, скручвае ў трубачку i на адным яе канцы завязвае невялікі вузельчык. Зрабіўшы, такім чынам, лёгенькі скрутачак, ён пaвiнен стукнуць iм па плячах апошняга iгpaкa. Але той не чакае гэтага. ён зрываецца з месца, бяжьщь да першага у радзе, бярэ ў яго палку i становщца перад iм, г. зн. хаваецца за палкай. Калі гэта iгpaкy зрабіць удаецца, водзячы падбягае да дзіцяці, якое стала апошнім, iімкнецца ўдарыць яго. Так гуляюць да той пары, пакуль не падойдзе чарга бегчы iгpaкy, якіў пачатку гульні стаяў спераду з палкай у руках. Тады скрутачак перадаецца гэтаму iгpaкy, і гульня працягваецца.
Правілы гульні:калі irpoк не паспее схавацца за палкай, iaтpымлiвae скрутачкам па плячах, ён павінен бегчы яшчэ раз вакол рада дзяцей.
“ФАРБЫ”
Задачы: практыкаваць у бегу з лоуляй i выкрутамі, развіваць памяць, кемлівасць.
Aпicaннe гульні: дзеці выбіраюць гаспадара фарбаў i адгадчыка Несцерку. Усе астатнія дзеці — фарбы.
Несцерка адыходзіць убок, а гаспадар i фарбы ціхенька згаворваюцца, хто якой фарбай будзе. Назву фарбам можа даваць гаспадар, або яны выбіраюць самі. Кожны з тых, хто гуляе, выбipae сабе які-небудзь колер (зялёны, чырвоны, белы i г. д.). Гаспадар павінен добра запомніць, хто якая фарба.
Калі назвы дадзены, фарбы i гаспадар прысядаюць на кукішкі i робяць выгляд, што засынаюць.
Тут да фарбаў падыходзіць Несцерка, тупае некалькі разоў нагой i гаворыць:
— Стук-стук!
Гаспадар прачынаецца i пытаецца:
— Хто тут?
— Несцерка!
— Чаго прыйшоу?
— Па фарбу?
— Па якую?
Несцерка называе які-небудзь колер, напрыклад:
— Па сінюю!
Калі такога колеру сярод фарбаў няма, гаспадар гаворыць:
— Такой фарбы у нас няма!
А ўсе фарбы пляскаюць у ладкі i прыгаворваюць:
Пайдзі за сіненькі лясок,
Знайдзі ciнi чабаток.
Панасі, панасі
I нам прынясі!
Пасля гэтых слоў Несцерка адыходзщь убок, потым вяртаецца i працягвае з гаспадаром ранейшую гутарку:
— Стук-стук!
— Хто там?
— Несцерка!
— Чаго прыйшоў?
— Па фарбу!
— Па якую?
— Па белую!
Калі белая фарба ёсць, гаспадар яму гаворыць:
— ёсць белая фарба, бяры яе! «Фарба» уцякае, а Несцерка яе ловіць.
Правілы гульні:дзіця-фарба павінна бегчы ў загадзя абазначанае месца, злоўленая фарба наступны раз у гульнi ўдзел не прымае.
“КАШКА”
Задачы: удасканальваць навыкі бегу па кругу. Развіваць увагу.
Aпicaннe гульні: дзеці выбіраюць вядучага «кашавара» i становяцца тварам у круг. Кашавар бяжыць за cпiнaмi дзяцей i непрыкметна падкідвае да ног каго-небудзь «лыжку» (хустачку, шышку, каменьчык). Пасля гэтага бяжыць яшчэ круг i падштурхоувае irpaкa, якому падкінута лыжка, гаворачы: «Кашку вары!» ігрок становіцца ў сярэдзіну круга, дзе павінен знаходзіцца да канца гульні. Калі irpoк заўважыць падкінутую яму лыжку, ён падымае яе i сам становіцца кашаварам. Па меры таго як дзеціідуць варыць кашку, круг звужаецца. Гульня заканчваецца, калі ў крузе застанецца не больш як чатыры irpaкi.
Правілы гульні:irpaкi ў крузе. павінны заўважыць падкінутую лыжку, толькі паваротам галавы. Сыходзіць з месца забараняецца.
“ІВАНКА І МАРЫЛЬКА”
Задачы: развіваць узгодненасць рухаў, выхоўваць пачуццё калектывізму.
Апісанне гульні: з ліку тых, хто гуляе, выбіраюць дзяўчынку Марыльку. Яна з хустачкай у руцэ становщца ў сярэдзшу круга. Дзеці, узяўшыся за рукі, ідуць па кругу i спяваюць:
А дзе той Іванка, (3 разы)
Што ўстае спазаранку.
ён спрытны, працавіты
Танцуе, пяе iў вучобе не адстае.
Іванка, выбежы, свой спрыт накажы.
Дзяучынка Марылька ходзіць па кругу, шукае Іванку. Пасля таго як дзеці закончылі спяваць, яна спыняецца каля хлопчыка i запрашае яго выйсціў круг. Хлопчык Іванка са словамі «гоп-гоп-гоп» выбягае на сярэдзіну круга прыгаворваючы:
Як тупну нагой, да прытупну другой (тупае нагамі)
Кругом пакружуся (кружыцца)
Усім людзям пакажуся (выконвае танцавальныя pyxi).
Марылька танцуе вакол Іванкі i махае хустачкай. Дзеці дружна пляскаюць у далоніi прыгаворваюць:
Танцуй, танцуй, Іванка, хоць да ранку,
Толькі Марыльку з сабой забяры.
Іванка бярэ Марыльку за руку, вядзе яе на свае месца ў крузе.
Затым выбіраецца другая дзяўчынка Марылька i гульня працягваецца.
Правілы гульні:дзеці павінны выконваць танцавальныя pyxi, узгадняючы ix са словамі песні.
“КАНОПЛІ”
Задачы: выпрацоўваць навыкі хуткага бегу, уменне адгадваць тактычныя прыёмы праціўніка, фарміраваць вытрымку.
Aпicaннe гульні: ігракі па дамоўленасці выбіраюць гаспадара, становяцца ў шарэнгу i бяруцца за pyкi. Гаспадар ідзе ўздоуж шapэнri, спыняецца каля аднаго з irpaкoў i пачынае з імідыялог:
— Прыходзь да мяне каноплі палоць.
— Не хачу!
— А кашу есці?
— Хоць зараз!
— Ах ты, гультай!—iў гэты жа час бяжьщь у любы канец шарэнгі. Адначасова iirpок бяжьщь у тым жа напрамку, але за спінамі irpaкoy. Хто першы — гаспадар ці гультай — возьме за руку апошняга ў шарэнзе, той становіцца з ім побач, airpoк, які застаўся, займае месца гаспадара.
Правілы гульні:пасля слоў «Ах ты, гультай!» гаспадар можа зрабіць некалькі падманлівых рухаў; пакуль гаспадар не пабяжыць, гультай не мае права кранацца з месца.
“ПРОСА”
Задачы: удасканальваць навыкі перамяшчэння шарэнгай: выхоўваць пачуццё калектывізму, сяброўскія адносіны дзяцей паміж сабой.
Апісанне гульні: дзеці, узяушыся за pyкi, стаяць дзвюма шарэнгамі, тварам адзін да аднаго. У адной шарэнзе хлопчыкі, у другой —дзяучынкі.
Хлопчыкі шарэнгай падыходзяць да дзяўчынак i спяваюць:
— А мы проса сеялі, сеялі! (ідуць на сваё месца.)
Дзяучынкі паўтараюць гэтыя ж pyxii таксама спяваюць:
— А мы проса вытапчам, вытапчам, вытапчам!
— Ды чым жа вам вытаптаць, вытаптаць, вытаптаць? (Ідуць i спяваюць хлопчыкі.)
— А мы коней выпусцім, выпусцім, выпусцім! (Ідуць i спяваюць дзяўчынкі.)
— А мы коней пераймём, пераймём, пераймём! (Ідуць i спяваюць хлопчыкі.)
— Ды чым жа вам пераняць, пераняць, пераняць? (Ідуць i спяваюць дзяучынкі.)
— А шаўковым повадам, повадам, повадам! (Ідуць хлопчыкі.)
— А мы коней выкупім, выкупім, выкупім! (Ідуць дзяўчынкі.)
— Ды чым жа вам выкупіць, выкупіць, выкупіць? (Ідуць хлопчыкі.)
— А мы дадзім сто рублёў, сто рублёў, сто рублёў! (Ідуць дзяўчынкі)
— Не трэба нам тысячы, тысячы, тысячы. (Ідуць хлопчыкі.)
— А мы дадзім дзеўчыну, дзеўчыну, дзеўчыну. (Ідуць дзяучынкі. Усе вяртаюцца назад.Адна дзяўчынка застаецца.)
— Вось гэта трэба нам, трэба нам, трэба намі (Хлопчыкі падыходзяць да дзяучынкіi становяцца кругам вакол яе.) Дзяўчынка танцуе, а хлопчыкі пляскаюць у далоні.
Правілы гульні:дзеці павінны рухацца роўнай шарэнгай; у той час, калі ідуць i спяваюць хлопчыкі, дзяўчынкі стаяць на месцы, i наадварот.
“ГАСПАДЫНЯ І КОТ”
Задачы: практыкаваць у бегу з лоўляй i выкрутамі, развіваць спрыт, вынослівасць.
Апісанне гульні: дзеці выбіраюць па лічылцы маці, дачку i ката. Усе астатнія — збаночкі.
Маці гаворыць:
— Вось тaм, каля бярозкі, будзе склеп. А вось тут — наш дом.Ідзіце ўсе, збаночкі, у дом!
Збаночкі прыйшлі i спыніліся. Maцi гаворыць:
— Дапамажы мне, дачушка, збаночкіў склеп аднесці. Маці бярэ двух дзяцей за рукі, дачка таксама бярэдвух дзяцей за pyкi, iўсе ідуць ад дома да склепа — гэта яны збаночкі нясуць.
Так i ходзяць маці з дачкою, пакуль не перанясуць у склеп усе збаночкі. У склепе збаночкі стаяць або сядзяць на кукішках.
— Ну, дачка,— гаворыць маці,— я на работу пайду, а ты дома сядзі ды наглядвай за катом, каб ён у склеп не залез, збаночкі не перакуліў.
Сказала i адышла убок. Дачцэ сумна адной сядзець,пайшла яна да сябровак. А кату толькі гэта i трэба. Азірнуўся ў адзін бок, удругі i пайшоў да склепа. Пачаў збаночкi перакульваць, кране лапкай i скажа:
— У гэтым — смятанка! У гэтым — малако! У гэтым — тварог! У гэтым — кіслае малако! У гэтым — масла!
Вярнуліся маці i дачка i пачалі лавіць ката. Ды дзе там — не даецца кот у рукі. Тады падымаюцца ўсе збаночкii пачынаюць лавіць ката. Бегаюць ды прыгаворваюць:
— Не выкруцішся, кот! Пападзешся, кот!
Давайце яго, свавольніка, сеткаю лавіць! —гаворыць маці.
Хутка ўсе за pyкi узялкя—атрымалася сетка. Пачалі ката сеткаю лавіць. Ён туды, ён сюды — ды не змог на гэты раз уцячы: трапіў у сетку.
Пачаў прасіцца:
— Адпусціце мяне! Не буду перакульваць збаночкі! Стаў круг шырэйшы. Усе гавораць кату:
— Патанцуй, паскачы, тады адпусцім!
Кот танцуе. Усе бачаць: змарыўся кот. Разнялі сетку.
— Выходзь, кот. Выходзь ды памятай:
Першы раз даруецца,
Друп — забараняецца!
I разбегліся усе хто куды.
Правілы гульні:дзеці-збаночкі пачынаюць лaвiць дзіця-ката толькі тады, калі ix аб гэтым просіць дзіця-маці; дзіця-кот лічыцца злоўленым, калі дзеці сашчэпяць pyкi вакол яго.
“ЛЯНОК”
Задачы: практыкаваць ва уменні ўзгадняць pyxica словамi пecнi. Выхоўваць пачуццё калектывізму, цікавасць да народнага фальклору.
Aпicaннe гульні: з ліку тых, хто прымае удзел у гульні, выбіраецца «бабуля». Астатнія становяцца ў круг. Яны пытаюцца:
— Што ты, бабуля, нам прасці дасі? Бабуля выходзіць у цэнтр круга i адказвае:
— Старым бабулькам воўны пасмачку, А прыгожым маладзічкам белы лянок!
Пасля гэтага дзеці разам з бабуляй пачынаюць спяваць, паказваючы pyxaмi дзеянні, пра якія гаворыцца ў пecнi:
А мы сеялі, сеялі лянок, Белы, слаўны кужалёк!
Урадзіся, наш лянок! Урадзіся, кужалёк.
Мы лянок ipвaлi, ж а л i, Абразалі, у полі слалі,
У снапочкі 3бipалi. Урадзіся лянок
Белы, слаўны кужалёк.
Правілы гульні:дзеці павінны дакладна выконваць дзеянні, якія паказвае «бабуля».
“СВІНКА”
Задачы: практыкаваць у забіванні мяча ў цэль. Развіваць спрыт, хуткасць рэакцыю, дакладнасць рухаў.
Апісанне гульні: з ліку тых, хто гуляе, выбіраецца водзячы. У цэнтры нарысаванага круга выкопваецца яма-хлеў, побач з якім кладзецца мяч—свінка. Дзеці становяцца за лінію круга i прыгаворваюць:
— Куба — куба — кубака, гонім свінку да хляука! Пасля гэтых слоў водзячы палкай ці нагой адкідваесвінку як мага далей убок. Усе бягуць да свінкі, перакідваюць яе адзін аднаму нaгaмii спрабуюць загнаць у хлявок. Водзячы перашкаджае iмi выкідвае свінку _з круга. Калі дзецям удаецца закінуць свінку ў хлеў, выбіраецца новы водзячы, i гульня працягваецца.
Правілы гульні: дзеці не павінны кранаць мяч рукамі, водзячы не мае права выходзіць за межы круга.
“А МЫ ПРОСА СЕЯЛІ”
Задачы: удасканальваць навыкі перамяшчэння шарэнгай: выхоўваць пачуццё калектывізму, сяброўскія адносіны дзяцей паміж сабой.
Апісанне гульні: дзеці, узяушыся за pyкi, стаяць дзвюма шарэнгамі, тварам адзін да аднаго. У адной шарэнзе хлопчыкі, у другой —дзяучынкі.
Хлопчыкі шарэнгай падыходзяць да дзяўчынак i спяваюць:
— А мы проса сеялі, сеялі! (ідуць на сваё месца.)
Дзяучынкі паўтараюць гэтыя ж pyxii таксама спяваюць:
— А мы проса вытапчам, вытапчам, вытапчам!
— Ды чым жа вам вытаптаць, вытаптаць, вытаптаць? (Ідуць i спяваюць хлопчыкі.)
— А мы коней выпусцім, выпусцім, выпусцім! (Ідуць i спяваюць дзяўчынкі.)
— А мы коней пераймём, пераймём, пераймём! (Ідуць i спяваюць хлопчыкі.)
— Ды чым жа вам пераняць, пераняць, пераняць? (Ідуць i спяваюць дзяучынкі.)
— А шаўковым повадам, повадам, повадам! (Ідуць хлопчыкі.)
— А мы коней выкупім, выкупім, выкупім! (Ідуць дзяўчынкі.)
— Ды чым жа вам выкупіць, выкупіць, выкупіць? (Ідуць хлопчыкі.)
— А мы дадзім сто рублёў, сто рублёў, сто рублёў! (Ідуць дзяўчынкі)
— Не трэба нам тысячы, тысячы, тысячы. (Ідуць хлопчыкі.)
— А мы дадзім дзеўчыну, дзеўчыну, дзеўчыну. (Ідуць дзяучынкі. Усе вяртаюцца назад.Адна дзяўчынка застаецца.)
— Вось гэта трэба нам, трэба нам, трэба намі (Хлопчыкі падыходзяць да дзяучынкіi становяцца кругам вакол яе.) Дзяўчынка танцуе, а хлопчыкі пляскаюць у далоні.
Правілы гульні:дзеці павінны рухацца роўнай шарэнгай; у той час, калі ідуць i спяваюць хлопчыкі, дзяўчынкі стаяць на месцы, i наадварот.
“ШЧУПАК”
Задача: удасканальваць навыкі руху калонай, мяняючы тэмп i напрамак. Развіваць спрыт, увагу, пачуццё прасторы.
Апісанне гульні: дзеці лічацца i выбіраюць шчупака i матку. Шчупак адыходзіць убок, а ўсе становяцца за маткай i моцна трымаюцца за яе iaдзін за аднаго. Шчупак кідаецца то ў адзін, то ў другі бок iiмкнeццa схапіць са-мага апошняга ў калоне. Тыя доўгім хвастом стараюцца ўвільнуць ад шчупака. Гульня працягваецца да таго часу, пакуль не будуць схоплены ўсе, хто стаяў за маткаю.
Правілы гульні: irpoк лічыцца злоўленым, калі шчупак дакранецца да яго рукой; пры паутарэнні гульні на ролю шчупака i маці назначаюць дзяцей з сярэдзіны калоны.
“ПАЛАТНО”
Задача: практыкаваць ва ўменні хадзіць па спіралі, узгадняючы свае pyxi з pyxaмi дзяцей, якія ідуць побач; развіваць каардынацыю рухаў.
Aпicaннe гульні: дзеці, узяўшыся за pyкi, утвараюць шарэнгу — гэта палатно. Першы ў шарэнзе называецца «маткай». Недалёка ад дзяцей стаіць кравец. Матка стащь нерухома i паказвае дзецям, каб завіваліся вакол яе. Калі
ўсе заўюцца, кравец зaбipae апошняга з ланцуга. Пасля гэтага ўсе развіваюцца, а матка пачынае лічыць, называючы кожнага пачаргова: «першае палатно», «другое палатно» i г. д. Не далічыўшыся апошняга палатна, яна пытаецца: «Дзе ж яшчэ адно палатно?» Ей адказваюць: «Па нiткi пайшло!»
Такім чынам, гульня працягваецца да таго часу, пакуль кравец не забярэ i не схавае па аднаму ўcix дзяцей, акрамя мaткi. Пасля гэтага матка ідзе шукаць палатно, а калі знойдзе, загадвае краўцу пералавіць дзяцей яе палатна. Яны разбягаюцца, а кравец ix ловіць.
Правілы гульні:стоячы ў шарэнзе, пры закручванніi раскручванні вакол маткі, трэба моцна трымаць адзін аднаго за pyкi; дзіця-кравец павінна непрыкметна забраць дзіця-палатно i схаваць яго.
“ЗОЛАТА”
Задачы: развіваць хуткасць рэакцыі, спрыт, вытрымку, назіральнасць.
Aпicaннe гульні: дзеці садзяцца ў рад. Адно дзіця — водзячы. Ён дзеліць золата, непрыкметна хаваючы яго ў руках каго-небудзь з дзяцей. Потым водзячы адыходзщь на 3 — 4 крокіi крычыць: «Золата, да мяне!»
Той, у каго схавана золата, павінен усхапіцца i бегчы да водзячага. Але ўсе ўважліва сочаць адзін за адным і імкнуцца затрымаць irpaкa з золатам. Калі iгpaкy не ўдаецца выскачыць з рада, гульня пачынаецца спачатку, кожны застаецца на сваім месцы. Калі ж irpaкy з золатам удаецца вырвацца, ён становіцца вядучым, а вядучы займае яго месца. Гульня працягваецца.
Правілы гульні:дзеці не павінны падаваць выгляду, што золата ўix няма.
“МІХАСІК”
Задачы: садзейнічае развіццю хуткасці, спрыту
Матэрыял:абручы дыяметрам да 50 см, (на адно менш, чым гульцоў). Апісанне гульні: абручы раскладваюцца па крузе, і вакол іх становяцца гульцы. Адзін з гуляючых (вядучы) гаворыць такія словы:
Ты, Міхаська, не зявай, не зявай!
Лапаточкі абувай, абувай!
Гучыць беларуская народная мелодыя, гульцы, танцуючы, рухаюіта па крузе. Як толькі музыка заканчваецца, усе спыняюцца і стараюцца як мага хутчэй «абуць лапці» — заняць свабоднае месца ў адным з кольцаў. Гулец, які застаўся без «лапцей», выбывае з гульні. Пасля гэтага адзін абруч забіраецца.
Правілы гульні: гульня працягваецца да той пары, пакуль не застанецца адзін гулец. Ён і лічыцца пераможцам.
“ПАЛЯВАННЕ НА ЛІСАЎ”
Задача: практыкаваць у хадзьбе i бегу па кругу, ва ўменні хутка арыентавацца у навакольным. Выхоўваць пачуццё калектывізму, узаемадапамогі.
Aпicaннe гульні: па дамоўленасці дзеці выбіраюць паляўнічага i пяць лісаў. Астатнія дзеці, узяўшыся за рукі, утвараюць чатыры маленькія кругі. Гэтыя кpyгi раўнамерна размяшчаюцца па пляцоўцы. Кожны круг—гэта лісіная нара, дзе жыве адзін лic. Сярод кругоў бегае ліс, у якога няма нары. За імпалюе паляўнічы. Як толькі ліс залазіць у якую-небудзь нару, то лic, што у ей знаходзіцца, павінен адразу ж пакінуць яе iўцякаць ад паляўшчага ўдругую нару. Злоўлены ліс становіцца паляўнічым.
Правілы гульні:у кожнай нары павінен жыць толькі адзін ліс. Паляунічы не мае права лавіць ліса, які схаваўся ад яго ў крузе.
“ВАРТАЎНІК”
Задача: развіваць хуткасць рэакцыі, уменне арыентавацца ў навакольных абставінах, смеласць, спрыт.
Aпicaннe гульні: выбраны па лічылцы вартаўнік падыходзщь да аднаго з дзяцей, якія стаяць свабодна па ўсёй пляцоўцы. Дзіця адразу ж прысядае на кyкiшкi, а вартаўнік кладзе яму руку на галаву — ахоўвае яго. Другой рукой ён імкнецца запляміць дзяцей, якія бегаюць па пляцоўцы i стараюцца дакрануцца да таго, хто сядзщь на кукішках.
Правілы гульні:вартаўнік павінен пляміць дзяцей не адымаючы адной pyкi з галавы дзіцяці, што сядзіць. Новым вартаўніком становіцца той, хто запляміць дзіця, якое сядзіць.
“ВЯРОЎКА - ЗМЕЙКА”
Задачы: развіваць хуткасць рэакцыі, спрыт i каардынацыю рухаў.
Апісанне гульні: на зямлі рысуюць вялікі круг, вакол якога садзяцца ўсе дзеці. За кругам ходзіць водзячы. Нечакана ён выдае на сярэдзіну круга вяроўку-змейку. Усе бягуць, імкнучыся як мага хутчэй стаць на яе. Каму месца не хопіць, выбывае з гульні.
Правілы гульні:нельга штурхаць іншых, імкнучыся стаць на вяроўку; водзячы, кідаючы змейку ў круг, паступова робіць яе карацейшай да таго часу, пакуль на яе зможа стаць толькі адзін удзельнік, які i становіцца водзя-чым.
“КОНІКІ”
Задачы:удасканальваць навыкі скачкоў на дзвюх або адной назе, вытрымку, вынослівасць.
Матэрыял:гімнастычныя палкі па колькасці гульцоў
Апісанне гульні: у сярэдзіне пляцоўкі чэрціцца круг так, каб у ім свабодна маглі змясціцца ўсе гуляючыя — «конікі». Гульцы выбіраюць «шпака», які становіцца ў круг, «конікі» — за кругам. «Шпак», скачучы на дзвюх нагах, ловіць «конікаў», якія падбягаюць да круга, а пры набліжэнні «шпака» адбягаюць. Калі «шпак» не ўтрымаецца і выйдзе за межы круга, «конікі» павінны перамяшчацца скачкамі на дзвюх нагах. Злоўлены гулец заводзіцца ў круг і робіцца «шпаком».
Правілы гульні: новы «шпак» можа скакаць на адной назе, правай або левай, і ўсе «конікі» павінны перамяшчацца такім жа спосабам. «Конік» лічыцца злоўленым, калі шпак дакранецца да яго рукой. Гульня заканчваецца, калі ўсе гульцы збяруцца ў сярэдзіне круга.«Шпак» не мае права мяняць спосаб перамяшчэння пасля выхаду з круга, а конікам нельга выходзіць за мяжы пляцоўкі.
“ КАЧКА”
Задачы: практыкаваць у безе, ва ўменні дзейнічаць па сігнале, хутка арыентавацца ў навакольным прасторы, развіваць увагу
Апісанне гульні: гуляючыя дзеляцца на дзве каманды з аднолькавай колькасцю удзельнікаў. Адна каманда – качкі, другая – паляўнічыя. Паляўнічыя збіраюцца ў крузе і ачэрчваюць яго. Качкі ачэрчваюць унутраны малы круг на адлегласці 2.5.- 3 метры ад круга паляўнічых.
Па сігнале паляўнічыя сіраляюць у качак – стараюцца папасці ў іх мячом. Калі качкі усе злоўлены, каманды мяняюцца.
Правілы гульні: паляўнічым і качкам забаронена выходзіць з начэрчаных кругоў. Калі гуляюць некалькі каманд, то перамагае тая,якая хутчэй пераловіць усіх качак.
“ГУСІ - ЛЕБЕДЗІ”
Задачы: развіваць хуткасць рэакцыі, спрыт i каардынацыю рухаў.
Апісанне гульні: важаком выбірецца дзіця. Якое ведае як мага больш назваў жывёл і птушак. Вядучы прыдумвае розныя назвы – заданні: “ Гусі ляцяць”, “ Качкі ляцяць” і г. д. Дзеці паднімаюць рукі і махаюць крыламі. Пры гэтым кажуць “ Ляцяць” – і хутка апускаюць крылы. Калі вядучы кажа “ Шчупакі ляцяць”, гуляючыя могуць зрабіць памылку і памахаць рукамі.
Правілы гульні: у тога. хто памыліўся, бяруць фант, які ён павінен выручыць у канцы гульні ( расказаць верш, праспяваць песню, станцаваць). того, кто ошибся, берут фант, который он должен выручить в конце игры (рассказать стихотворение, спеть песню, станцевать).
“ГАРНУШАК”
Задачы:удасканальваць навыкі хуткага бегу, спрыт, вытрымку.
Апісанне гульні:дзеці садзяцца на лаву, якая стаіць пасярэдзіне пляцоўкі, плячамі адзін да аднаго. Адзін з удзельнікаў гульні называецца гарнушкам. ён ходзіць вакол чарады і раптам стукае каго-небудзь па калене і крычыць: «Гарнушак!» Той зрываецца з месца і бяжыць вакол лавы, стараючыся апярэдзіць гарнушка, які таксама бяжыць, але ў іншым напрамку. Хто раней зойме месца на лаве, той выйграе, а другі дае фант і становіцца гарнушкам.
Правілы гульні:дзеці павінны бегчы вакол лавы ў розных напрамках.
“ХАПАНКА”
Задачы: удасканальваць навыкі хуткага бегу; развіваць уважлівасць, рашучасць, мэтанакіраванасць.
Апісанне гульні: на зямлі чэрцяць круг дыяметрам 1 — 2 м — гняздо, а паабапал яго на адлегласці 4 — 7 м ад цэнтра — дзве паралельныя лініі. Выбраўшы водзячага і двух капітанаў, дзеці дзеляцца на пары, роўныя па сіле. Кожная пара выбірае адзін з прадметаў, кладзе яго ў гняздо і, даўшы адзін аднаму якія-небудзь імёны, паведамляе іх капітанам. Тыя па чарзе выбіраюць сабе ігракоў. Каманды становяцца на процілеглых лініях. Водзячы голасна называв адзін з прадметаў, што ляжыць у гняздзе. Ігракі каманд, што паклалі гэты прадмет, бягуць да гнязда, і кожны стараецца першым схапіць яго. Той, хто схапіў, уцякае за сваю лінію. Ігрок другой каманды спрабуе яго дагнаць і затрымаць. Калі гэта яму ўдаецца, прадмет вяртаецца ў гняздо. Выйграе каманда, якая забярэ большую колькасць прадметаў.
Правілы гульні:па камандзе водзячага ігракі павінны схапіць прадмет і забегчы з ім за сваю лінію.
“ПАСАДКА БУЛЬБЫ”
Задачы: развіваць хуткасць рухаў, спрыт, вынослівасць, мэтанакіраванасць, пачуццё калектывізму.
Апісанне гульні:дзеці падзяляюцца на 2 — 3 каманды па 8—10 чалавек. Строяцца ў калоны на чале з капітанамi, кожны з якіх атрымлівае мяшэчак з бульбай (5 штук). На адлегласці 20 — 30 крокаў ад калоны чэрціцца 5 кружкоў. Па сігналу капітаны бягуць да кружкоў, садзяць бульбу — кладуць яе ў кружкі і перадаюць пустыя мящэчкі наступным удзельнікам. Тыя бягуць да кружкоў, збіраюць бульбу, вяртаюцца, перадаюць мяшэчкі наступным і г. д. Выйграе каманда, якая першай закончыць пасадку і збор бульбы.
Правілы гульні:садзіць бульбу трэба ў цэнтр кружка; калі бульба выкаціцца з кружка, ігрок вяртаецца і выконвае задание спачатку.
разгарнуць » / « згарнуць